«Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі, праяўляецца павага да нашага мінулага і адказнасць за будучае. У Міжнародны дзень роднай мовы супрацоўнікі дзіцячай раённай бібліятэкі адправіліся з юнымі чытачамі ў літаратурную вандроўку “Чароўны свет казак”. Дзеці з захапленнем пазнаёміліся з разнастайнымі казкамі, сучаснымі беларускімі пісьменнікамі-казачнікамі, паглядзелі вясёлы мультфільм.  Бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасілі старшакласнікаў на гульню-віктарыну “Таямніцы роднага слова”, дзе ўдзельнікі мелі магчымасць праявіць свае здольнасці ведаў беларускай мовы.

Выхаванню любві да роднай мовы садзейнічалі цівавыя і пазнавальныя мерапрыемствы ў Сінягорскай бібліятэцы-клубе, Ходцаўскай, Студзёнкаўскай, Яноўскай, Пламенскай, Чырвонасельскай бібліятэках-філіялах.