Класік беларускай літаратуры Янка Купала ўзняў нацыянальнае мастацкае слова на небывалую вышыню, яго творчасць параўноўваюць з лепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры. Купалава творчасць – непаўторнае люстра, ў якім праўдзіва і ярка адбілася шматграннасць жыцця і барацьбы беларускага народа за сваю гісторыю.
З нагоды 140-годдзя з дня нараджэння ў бібліятэках сістэмы прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Супрацоўнікі раённай падрыхтавалі тэатралізаванае гульнявое прадстаўленне “Пра Купалу на Купалле”. Таксама бібліятэкары раённай бібліятэкі наведаліся ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, дзе арганізавалі літаратурную гасцёўню “Чытаем Купалу разам”. Наведвальнікі дзіцячай бібліятэкі атрымалі шмат станоўчых эмоцый на паэтычнай гасцёўні “Запрашаем да Купалы”.

У сельскіх філіялах у гэты дзень былі арганізаваны літаратурныя гадзіны, акцыі, партрэты пісьменніка, купалаўскія чытанні “Уладар народных дум і песень”, “Сын народа – Купала”, “Ляціць, гучыць Купалаў голас”, “Паклон ад нас прымі, пясняр”. Ва ўсіх бібліятэках былі аформлены выставы-экспазіцыі і выставы-прысвячэнні. Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню любві і гонару за сваю родную мову.