У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла гульня-падарожжа ”Скарбы роднага слова“, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікамі гульні сталі наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Сенненскага раёна. З цікавасцю адказалі на пытанні відэа-віктарыны, прачыталі вершы на беларускай мове, паўдзельнічалі ў інтэрактыўных конкурсах.