Зэкаў, А. М. Генеральскі нумар: апавяданні, былі, абразкі / Анатоль Зэкаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. – 286 с.

Героі апавяданняў Анатоля Зэкава зусім не прыдуманыя, а быццам бы выхапленыя з жыцця. Ды зусім не героі яны ў сваіх штодзѐнных турботах, а звычайныя людзі, якія працуюць, кахаюць, здраджваюць, ненавідзяць, радуюцца, сумуюць, хварэюць, паміраюць. Многія творы прасякнуты тонкім гумарам, уласцівым пісьменніку, які шырока вядомы ў краіне як паэт-парадыст. У кнігу «Генеральскі нумар» уключаны таксама згадкі пра сябра – беларускага паэта Алеся Пісьмянкова.