
У 2025 годзе народным лялечным тэатрам кнігі ”Пятрушка“ было паказана 22 прадстаўленні, з іх 7 дабрачынных.Асабліва плённа тэатр адпрацаваў у час вясенніх і летніх канікул. Найбольш цікавымі для дзяцей сталі спектаклі: ”Волшебный колпачок“ І.Халодная, ”Природа – это мы“ С.Чаусава, ”Непослушная Настя“ Л.Углікава, ”Весёлый огород“ І.Парахневіч, ”Летняя сказка“ І.Халодная і інш.
21 лютага, да Міжнароднага дня роднай мовы, быў паказаны спектакль паводле беларускіх народных казак ”Заяц, ліса і пеўнік“ для вучняў 4 класа з ДУА ”Сярэдняя школа №2 г. Сянно імя А.К.Касінцэва“. Цікавы сюжэт спектакля дапамог дзецям распазнаць нядобрыя намеры навакольных, навучыў не давяраць першаму сустрэчнаму і клапаціцца пра свае інтарэсы.
Да Міжнароднага дня тэатраў быў падрыхтаваны і паказан лялечны спектакль ”Волшебный колпачок“ І.Халоднай для хлопчыкаў і дзяўчынак з дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай установы ”Сенненскі дзіцячы дом“. Дзеці не хавалі радасці ад прагляду, пра што сведчылі шчырыя ўсмешкі.
5 лістапада калектыў тэатра прыняў удзел у абласным конкурсе лялечных тэатраў і батлеечных калектываў ”Лялечны свет - 2025“, дзе быў прадстаўлены ўвазе журы і гледачоў лялечны спектакль ”Кот Хвастун“ У. Леўшына. Калектыў быў узнагароджаны дыпломам ІІ ступені ў намінацыі ”Лялечны спектакль“.
Да Міжнароднага дня інвалідаў удзельнікі тэатра наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Сенненскага раёна. Для дзяцей і дарослых быў паказан спектакль ”Кот Хвастун“ У. Леўшына. Спектакль нікога не пакінуў абыякавым.У зале гучаў дружны смех і працяглыя апладысменты гледачоў.
Выступленні лялечнага тэатра арганізуюцца як у памяшканні самой бібліятэкі, так і ва ўстановах адукацыі і культуры раёна і вёскі, у дзіцячых аздараўленчых лагерах. Да новых пастановак былі выраблены лялькі: Бабёр, Хлопчык, Жаба і інш., абнавіліся дэкарацыі, рыхтавалася музычнае суправаджэнне.
На працягу года сваімі цікавымі сюжэтамі, прыгожай музыкай, вясёлымі песнямі тэатр ”Пятрушка“ дарыў гледачам добры настрой і пазітыўную энергію. За 2025 год народным лялечным тэатрам кнігі “Пятрушка“ было зароблена 766 рублёў.