График выездов библиобуса на 2026 год
Положение о библиобусе
Маршруты передвижения библиобуса
На базе Сенненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі бібліёбус працуе з 2010 г. і абслугоўвае маланаселеныя і аддаленныя ад стацыянарных бібліятэк вёскі.
Штомесячна бібліёбус ажыццяўляе выезды па 13 маршрутах, у якія уваходзіць 51 населены пункт.
Агульная колькасць чытачоў бібліёбуса за 2025 г. склала 325 чалавек, з якіх 7 дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. За год кожны населены пункт быў наведаны ў сярэднім 12 разоў. Колькасць наведванняў складае 2607 чалавек, з якіх 389 – гэта наведвання масавых мерапрыемтваў.
Дакументавыдача склала 12619 экзэмпяраў, з якіх 7134 кнігі, 5413 часопісаў, 72 газеты. Чытачы бібліёбуса цікавяцца творамі рускіх і беларускіх класікаў, не страчваюць папулярнасць любоўныя, гістарычныя і крымінальныя раманы. Есць чытачы, якім патрэбны толькі фантастычныя творы. Карыстаюцца попытам кнігі маладых сучасных аўтараў і паэтаў сярэбранага веку.
Акрамя мастацкай літаратуры, карыстаюцца попытам перыядычныя выданні. Часцей бяруць часопісы па агародніцтву, рукадзельніцтву: ”Хозяин“, ”Азбука вязания“, ”Ксюша для тех, кто вяжет“, ”Садовод и огородник“, “Приусадебное хозяйство”. Што тычыцца газет, то первавгу чытачы аддаюць такім выданням, як ”Частный детектив“, ”Народная газета“, ”Знамя юности“. Таксама часта бяруць часопісы ”Однако, жизнь“, ”Невыдуманные истории“, ”Все загадки мира“, ”Все для женщины“,”Лиза“.
Пры неабходнасці чытачам прывозіцца літаратура пад заказ. У 2025 годзе паступалі запросы на літаратуру па пчалярству, мэдыцыне, лекавым травам. Кожны месяц уваге чытачоў бібліёбуса прапануюцца тэматычныя кніжныя выставы, прысвечаныя пэўным святам і падзеям. Рэгулярна праводзіцца літаратурны агляд кніжных навінак.