Пры Сенненскай дзіцячай раённай бібліятэцы дзейнічае лялечны тэатр кнігі ”Пятрушка“. Лялечны тэатр – гэта дзейсны сродак масавай прапаганды кнігі, арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў, абуджэння і развіцця творчай актыўнасці. Тэатр дапамагае прапагандаваць беларускую, рускую і замежную літаратуру, прывіваць любоў да кнігі. Сустрэча з добрай кнігай, добрай казкай – заўсёды свята і свята ўдвая, калі сустракаецца маленькі чытач з казачнымі героямі-лялькамі на тэатралізаваных мерапрыемствах і спектаклях лялечнага тэатра.
У 2024 годзе народным лялечным тэатрам кнігі ”Пятрушка“ было паказана 20 прадстаўленняў, з іх 4 дабрачынных. Асабліва плённа тэатр працаваў у час вясенніх і летніх канікул. Найбольш цікавымі для дзяцей сталі спектаклі: ”Волшебный колпачок“ І.Халоднай, ”Туристы“ Г.Яцкевіч, ”Чистюля Колобок“ І.Халоднай і іншыя.
21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы быў паказаны спектакль паводле беларускіх народных казак ”Заяц, Ліса і Пеўнік“ для выхаванцаў дзіцячага садка №2. Цікавы сюжэт спектакля дапамог дзецям распазнаць нядобрыя намеры навакольных, навучыў не давяраць першаму сустэчнаму і ўмець клапаціцца пра сябе.
Да Міжнароднага дня тэатраў быў падрыхтаваны і паказаны лялечны спектакль ”Весёлый огород“ І.Парахневіч паводле рускіх народных казак. У бібліятэку былі запрошаны наведвальнікі аддзялення абілітацыі і рэабілітацыі Сенненскага раёна.
Тэатральная пастаноўка ”Чудесная страна библиотека“ Г.Алесавец была паказана для хлопчыкаў і дзяўчынак з ДУА ”Дзіцячы сад №2 г.Сянно“ і для вучняў 1Б класа з ДУА ”Сярэдняя школа №2 г.Сянно імя А.К.Касінцэва“ у Дзень бібліятэк. Дзеці не толькі шчыра і весела сустрэлі ўдзельнікаў пастаноўкі, але і не хавалі радасці ад прагляду.
У Міжнародны Дзень інвалідаў удзельнікі тэатра наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучэння і рэабілітацыі Сенненскага раёна. Для дзяцей і дарослых быў паказаны спектакль ”Чудесный цветок“ І.Халоднай. Цікавы сюжэт спектакля захапіў гледачоў, і яны актыўна дапамагалі казачным героям. Спектакль нікого не пакінуў абыякавым, пра гэта сведчылі шчырыя ўсмешкі на тварах гледачоў. Прыемным момантам стала ўручэнне падарункаў.