За 2021 год паслугамі дзіцячай бібліятэкі карысталася – 1600 чалавек у т.л. чытачоў-дзяцей да 15 год – 1397 чалавек. Карыстальнікам было выдадзена 31263 экз. дакументаў. Дзіцячы чытач складае 87,3% ад агульнай колькасці карыстальнікаў, у склад якіх, акрамя дзяцей да 15 гадоў, уваходзяць таксама бацькі, настаўнікі, вучні старэйшых класаў, студэнты. Бібліятэчны фонд дзіцячай бібліятэкі налічвае – 20790 экзэмпляраў. Падтрымліваць інфармацыйны патэнцыял і прывабліваць юных наведвальнікаў дзіцячай бібліятэкі дапамагае падпіска на перыядычныя выданні (часопісы). Усяго ў справаздачным годзе было
выпісана 23 назвы.
За 2021 год праведзена 157 масавых мерапрыемстваў з колькасцю 2920 ўдзельнікаў. Значнае месца ў арганізацыі работы бібліятэкі адведзена абслугоўванню сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва, у тым ліку дзяцей.
Пры дзіцячай бібліятэцы дзейнічае Народны лялечны тэатр кнігі “Пятрушка”
Сустрэча з добрай кнігай, добрай казкай – заўсёды свята і свята ўдвая, калі сустракаецца маленькі чытач з казачнымі героямі-лялькамі на тэатралізаваных мерапрыемствах і спектаклях лялечнага тэатра.
У 2021 годзе народным лялечным тэатрам кнігі “Пятрушка” было паказана 43 прадстаўлення, з іх 20 дабрачынных. У студзені ў дзіцячай раённай бібліятэкі прайшоў тэатральны тыдзень “У гасцях у Пятрушкі”, дзе выхаванцам дзіцячага ясляў-сада № 2 і Сенненскай школы-інтэрната быў паказаны музычна-павучальны спектакль “Чистюля Колобок” І.Халоднай, які прынёс шмат станоўчых эмоцый дзецям. Асабліва плённа тэатр адпрацаваў у час вясенніх і летніх канікул. Найбольш цікавымі для дзяцей сталі спектаклі: “Волшебный колпачок” І.Халодная, “Чистюля Колобок” І.Халодная, “Природа – это мы” С.Чаусаў, “Чудесный цветок” І.Халодная, “Как лиса медведя обманывала, да потом сама попалась” М.Супонін і іншыя.
19 чэрвеня 2021г. калектыў тэатра ўдзельнічаў у III раённым фестывалі вулічнага мастацтва “Волаты Прыдзвіння”, прысвечаны жыццю і дзейнасці Ф.Махнова, і быў адзначаны Падзячным пісьмом ад Віцебскага раённага выканаўчага камітэта.
У кастрычніку калектыў Народнага лялечнага тэатра кнігі “Пятрушка” прыняў удзел у абласным дыстанцыйным конкурсе лялечных тэатраў і батлеечных калектываў “Лялечны свет”, дзе ў анлайн-рэжыме быў прадстаўлены лялечны спектакль па матывах казкі Д.Самойлава “Слонёнок-турист”, і быў узнагароджаны дыпломам у намінацыі “За сцэнічнае ўвасабленне твораў сучасных аўтараў”. Зараз гэта прадстаўленне ў свабодным доступе можна прагледзець на YouTube.
З дабрачыннай акцыяй калектыў тэатра ў Міжнародны дзень інвалідаў наведаў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Сенненскага раёна, дзе ўзняў настрой юным выхаванцам. Для іх быў паказан спектакль “Чудесный цветок” І.Халоднай.
Выступленні лялечнага тэатра “Пятрушка” арганізуюцца як у памяшканні самой бібліятэкі, так і ва ўстановах адукацыі і культуры раёна і вёскі, у дзіцячых аздараўленчых лагерах.
На працягу года сваімі цікавымі сюжэтамі, прыгожай музыкай, вясёлымі песнямі тэатр ”Пятрушка“ дарыў гледачам добры настрой і пазітыўную энергію. А самай лепшай падзякай для артыстаў з’яўляюцца задорны дзіцячы смех і шчырыя апладысменты.