АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ РАБОТЫ

- Кіравацца ў дзейнасці "Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб культуры", нарматыўна - прававым заканадаўствам.
- Забяспечыць выкананне рэспубліканскіх, абласных і раённых праграм.

- Стварыць умовы свабоднага і камфортна доступу карыстальнікаў да інфармацыйных рэсурсаў, развіваць асноўныя бібліятэчныя працэсы, забяспечваць высокі ўзровень абслугоўвання ўсіх груп чытачоў.

- Імкнуцца, каб бібліятэка заняла годнае месца ў інфармацыйнай прасторы, павышаць яе статус як адукацыйна-культурнага цэнтра.

- Папаўняць кніжны фонд з улікам патрабаванняў і інтарэсаў чытачоў, шукаць пазабюджэтныя крыніцы камплектавання. - Паляпшаць супрацоўніцтва з выдавецтвамі, павялічваць набыванне сацыяльна-значных выданняў за кошт раённага бюджэту.

  - Фарміраваць у чытачоў высокую патрыятычную свядомасць, міласэрнасць, ўстойлівую цікавасць да чытання, беларускай мовы, прывіваць любоў да сваёй Радзімы.

  - Супрацоўніцтва са школамі, Дамамі культуры, клубамі, сродкамі масавай інфармацыі, іншымі арганізацыямі і ўстановамі раёна.

  - Задавальняць запыты карыстальнікаў публічнага цэнтра прававой інфармацыі, выкарыстоўваючы прававыя рэсурсы на розных носьбітах інфармацыі.

  - Комплекснае абслугоўванне насельніцтва рознымі відамі паслуг.

  - Шырокае выкарыстанне традыцыйных і інавацыйных формаў і метадаў працы.