Напрыканцы мінулага года ў фонд Сенненскай раѐннай бібліятэкі паступіла 17 экзэмпляраў кніг у падарунак ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гэта кнігі з факсімільнага выдання "Кніжная  спадчына Францыска Скарыны", прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У яго склад увайшлі "Кніга Іесуса, сына Наво","Кніга суддзяў Ізраілевых","Псалтыр"," Кніга мудрасці Божай"," Апостал"," Малая падарожная кніжка". Выданне раскрывае шляхі вяртання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны ў Беларусь, паказвае вопыт яе ўвядзення ў навуковы і грамадскі ўжытак, дасягненні ў факсімільным і віртуальным узнаўленні.   Яно завяршае сабой першае поўнае факсімільнае выданне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.