У Мiжнародны дзень роднай мовы ў цэнтральнай бібліятэцы сумесна з Сенненскай раённай арганізацыяй ГА “БРСМ” была арганізавана сустрэча з вядомай самадзейнай паэткай Ларысай Сяргееўнай Гапеевай, былой настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак, Ларыса Сяргееўна ўвесь вольны час прысвячае напісанню вершаў. У яе творчасці боль за 500 вершаў, вялікая частка з каторых напісана на роднай мове.Пад час сустрэчы вялася гаворка аб прыгажосці і мілагучнасці беларускай мовы, аб неабходнасці берагчы сваю самабытнасць, звычаі і традыцыі, а асабліва ведаць і любіць родную матчыну мову. Удзельнікі сустрэчы з ўдзячнасцю і замілаваннем слухалі прыгожыя вершы ў выкананні аўтара. Ларыса Гапеева ”Сенненшчына – слаўная зямля“. Родны край мой, казачны і мілы, Сенненшчына слаўная мая! Хто жыве тут – будзе той шчаслівы, Бо святая гэтая зямля. Людзі тут старанныя спрадвеку, Працаю багацце множым мы. Ведаем, як важна чалавеку Добры след пакінуць на зямлі. Зроблена на ёй ужо нямала, У кожнага свій лёс, жыццё і век. Хочацца, каб з гонарам гучала Слова залатое – Чалавек! Край заўсёды наш багатым будзе, Ён прыгожы, сонечны такі. І жывуць цудоўныя тут людзі, Што зямлю праславяць на вякі. Фотаздымкі: А. А. Карбоўскага