Беларуская мова – прыкмета самабытнасці, сапраўдны скарб, які звязвае з пакаленнямі продкаў, прашчураў, тых людзей, што стварылі сённяшнюю Беларусь. Гэта сакральная аснова існавання нашай нацыі. У бібліятэках сістэмы да Міжнароднага дня роднай мовы прайшлі акцыі, гадзіны беларускай мовы, літаратурныя асарці, былі аформлены кніжныя выставы. Пад час правядзення мерапрыемстваў прысутныя змаглі адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы. Сененская цэнтральная раённая бібліятэка да гэтай нагоды арганізавала турнір знаўцаў «Гаворым па-беларуску» для вучняў школы №2, на якім удзельнікі змаглі прадэманстраваць свае веды беларускай мовы. Важнай тэмай мерапрыемства стала інфармацыя аб помніках Вялікай Айчыннай вайны, знакамітых асобах і знакавых месцах Беларусі.