“Заўсёды сэрцам быў з Радзімай“ – пад такой назвай адбыўся літаратурна-музычны вечар, прысвечаны стогадоваму юбілею беларускага пісьменніка, кінадраматурга, перакладчыка, знакамітага земляка Сенненшчыны. Мерапрыемства прайшло ў а/г Машканы, на малой радзіме паэта.
На свята ў мясцовы Дом культуры  завіталі гледачы рознага ўзросту, якія  мелі цудоўную магчымасць прайсціся па жыццёвых і творчых шляхах А.Вялюгіна, паслухаць яго вершы. Прыгожым аздабленнем сталі музычныя і танцавальныя нумары ў выкананні супрацоўнікаў Дома культуры і музычнай школы.
 
Актыўны ўдзел прымала маладое пакаленне  – навучэнцы Машканскай школы. Уразлівым  быў флэш-моб “Мая Беларусь”.Пройдуць гады, дзесяцігоддзі, а паэзія Анатоля Сцяпанавіча Вялюгіна будзе гучаць не толькі на роднай зямлі, але і далёка за яе межамі. Яго творчасць – гэта творчасць, поўная любові і адданасці сваёй Бацькаўшчыне, свайму народу. Фота прадстаўлена рэдакцыяй газеты "Голас Сенненшчыны" і Сенненскай цэнтральнай бібліятэкай.