21лютага – Міжнародны дзень роднай мовы, ён асаблівы для кожнай нацыі. Мова – гэта частка культуры, гістарычнай спадчыны. У бібліятэках Сенненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты, дзякуючы якім ўдзельнікі ўпэўніліся, што наша беларуская мова – непаўторная, каларытная, пяшчотная і яе трэба шанаваць як носьбіт беларускай адметнасці, вялікі нацыянальны скарб.У Сенненскай дзіцячай бібліятэцы прайшла конкурсна-гульнёвая праграма ”Слова наша роднае“. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў беларускіх пісьменнікаў. З задавальненнем чытачы адгадвалі загадкі-жарты, паслухалі беларускую народную казку ”Падарожнікі“, паглядзелі відэаролік ”Цікавыя факты пра беларускую мову”.Для дзіцячага садка №2 г.Сянно народным лялечным тэатрам-кнігі ”Пятрушка“ быў паказаны спектакль па беларускай народнай казцы ”Заяц, Ліса і Пеўнік“. Вельмі важна навучыць маленькіх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, як мага болей размаўляць на ёй і ганарыцца ёю.
 
Для вучняў 7 ”Б“ класа сярэдняй школы №2 імя А.К. Касінцэва г.Сянно работнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі была праведзена пазнавальная праграма ”На роднай мове размаўляю“. У ходзе мерапрыемства вучні ўдзельнічалі ў займальных гульнях, адказвалі на пытанні, успаміналі беларускія народныя святы, дзе змаглі прадэманстраваць, што ім ужо вядома пра родную мову і таксама ўзбагаціць свае веды.У Машканскай сельскай бібліятэцы прайшоў інфрмацыйны урок з вучнямі малодшых класаў ”Родная мова – жывая душа народа“. Навучэнцы азнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, прачыталі любімыя вершы на беларускай мове, адказалі на пытанні віктарыны ”Як я ведаю родную мову“, наведалі кніжную выставу.У Ходцаўскай сельскай бібліятэцы была аб’яўлена акцыя ”Да роднай мовы крок зрабі.“ У дзяцей і дарослых была цудоўная магчымасць напісаць свае любімыя беларускія словы.Прэзентацыя кніг беларускіх аўтараў ”Любі, шануй і ведай сваю мову“ адбылася ва Ульянавіцкай сельскай бібліятэцы. Чытачоў Сінягорскай сельскай бібліятэкі-клуба сабрала гасцёўня ”На мове роднай размаўляю“. Ва ўсіх бібліятэках былі аформлены выставы да Дня роднай мовы.