Удзел у свяце прымалі 17 калектываў Віцебшчыны, а таксама госці з Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці – лялечны тэатр “Кудзеснік”. На галоўнай раённай сцэне гледачы сустрэліся са знаёмымі персанажамі казак і мультфільмаў “Прастаквашына”, “Калабок”, “Брэменскія музыкі”, “Кошкін дом”, “Дамавёнак Кузя”. Рознакаляровыя касцюмы, сцэнічныя дэкарацыі, цікавыя пастаноўкі: не зводзіўшы вачэй, за кожным рухам лялек напрацягу дня назіралі дзеці и дарослыя. Так, у намінацыі “Батлеечны спектакль” дыпломам 3 ступені ўзнагароджана батлейка “Добрая мысль” (Лёзненскі раён),
 
дыплом 2 ступені ў народнага батлеечнага калектыва “Скарбонка” (Шаркаўшчынскі раён). Пераможцамі ў намінацыі стала “Докшыцкая батлейка Патупчыка”.
 
У намінацыі “Лялечнае прадстаўленне” дыплом 3 ступені атрымаў узорны лялечны тэатральны калектыў “Дзіковінка” (Глыбоцкі раён),
 
дыпломамі 2 ступені ўзнагарожданы клуб аматараў фальклору “Крывія” (Сенненскі РЦКіНТ) і народны лялечны тэатр кнігі “Пятрушка”.
 
Пераможцамі ў намінацыі сталі народны лялечны тэатр “Вытворяшки” (Пастаўскі раён) і тэатр лялек “Карусель” (Лёзненскі раён).
 
 
 
Фото и материал взяты из официального телеграмм-канала редакции районной газеты "Голас Сенненшчыны".