У Сенненскай дзіцячай раённай бібліятэкі адбыўся літаратурны час ”Жывая повязь часоў“, прысвечаны 95-годдзю беларускага пісьменніка, паэта, публіцыста Уладзіміра Караткевіча.
Для вучняў 7 ”Б“ класа ДУА”Сенненская сярэдняя школа №2 ім. А. К. Касінцава“ былі прадэманстраваны відэафільмы аб жыцці пісьменніка і яго творчасці. Зроблены аўтабіяграфічны агляд творчага шляху вядомага беларускага аўтара.